БЕЛ Ł РУС

Расійскае пасольства ў Вільні закідалі кактэйлямі Молатава

8.04.2024 / 10:35

Nashaniva.com

Пасольства знаходзіцца па вуліцы Герояў Украіны.

У ноч на нядзелю, а затым на панядзелак у будынак расійскага пасольства былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на паліцыю.

Першы інцыдэнт зафіксаваны 7 красавіка, у 02:15, неўстаноўленая асоба кінула ў будынак амбасады бутэльку з запальнай сумессю і пашкодзіла сцяну.

Другі раз бутэлька была кінута 8 красавіка, у 2:46 і таксама пашкодзіла сцяну.

Вядзецца расследаванне.

Чытайце таксама:

Літва прапанавала ЕС увесці імпартную пошліну на гародніну і рыбу з Расіі і Беларусі

Другога шанцу ні Украіне, ні Беларусі Пуцін не пакіне. Што чакае акупаваныя тэрыторыі, калі Кіеву не ўдасца іх адбіць

Марк Рутэ: Мяжа Балтыі з Расіяй і Беларуссю зʼяўляецца нашай калектыўнай мяжой

У Літве зарэгістраваныя 63 тысячы беларусаў з ДНЖ. Але з'явілася новая тэндэнцыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула