БЕЛ Ł РУС

Беларусам за мяжой сталі пісаць ад імя ГУБАЗіКа і Следчага камітэта

9.04.2024 / 22:18

Nashaniva.com

Пра выпадкі, калі беларусы, якія жывуць за мяжой, атрымлівалі паведамленні ад імя лукашэнкаўскіх рэпрэсіўных органаў, паведаміла ініцыятыва dissidentby.

Вядома, што выйсці на сувязь спрабуюць з людзьмі, якія аказваюць ці аказвалі дапамогу рэпрэсаваным. 

Па стане на гэты момант былі зафіксаваныя асабістыя даныя прадстаўнікоў Мінскага, Брэсцкага і Гродзенскага ўпраўленняў Следчага камітэта, а таксама ГУБАЗіка. 

Праваабаронцы рэкамендуюць паведамляць пра такія выпадкі ім і атрымліваць адпаведныя кансультацыі. Ні ў якім разе нельга пачынаць з такімі карэспандэнтамі камунікацыі, бо ў ходзе яе можна незнарок даць лукашэнкаўскім спецслужбам уразлівую інфармацыю.

Чытайце таксама:

Апублікаваная перапіска супрацоўніка ФСБ, які сачыў за беларусамі

Беларускія хакеры дапамагаюць расійскім спецслужбам весці кібератакі на Украіну

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плато, і яно будзе захоўвацца — сацыёлаг Коршунаў

Каментары да артыкула