БЕЛ Ł РУС

Выйшла на волю палітзняволеная Аксана Зарэцкая

11.04.2024 / 21:21

Nashaniva.com

Пра вызваленне трэнеркі па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуролага і магістаркі педагогікі Аксаны Зарэцкай паведаміла «Вясна».

Выйшла на волю Зарэцкая ў пачатку красавіка. Яе асудзілі на 1,5 года калоніі па абвінавачанні ва ўдзеле ў акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Тэрмін яна адбывала ў гомельскай жаночай калоніі № 4.

На волі жанчыну чакалі двое дзяцей.

Чытайце таксама:

На волю выйшла палітзняволеная Крысціна Чаранкова

Выйшаў на волю палітвязень Дзмітрый Тур

На волю выйшлі палітзняволеныя бацька і сын. Яны былі за кратамі са жніўня 2020 года

Каментары да артыкула