БЕЛ Ł РУС

Давядзецца адказаць — Пяскоў адрэагаваў на рашэнне ЗША дапамагчы Украіне

20.04.2024 / 21:35

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Крамля пракаментаваў інфармагенцтвам вылучэнне дапамогі Украіне і канфіскацыю расійскіх актываў.

Дзмітрый Пяскоў. Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images

На думку Дзмітрыя Пяскова законапраект, які сёння быў прыняты Палатай прадстаўнікоў ЗША, нашкодзіць іміджу і адпудзіць інвестараў ад гэтай краіны.

«ЗША давядзецца адказаць за канфіскацыю замарожаных актываў РФ», — цытуе Пяскова ТАСС.

Адначасова з гэтым Пяскоў сцвярджае, што аказанне дапамогі Украіне яшчэ больш узбагаціць Амерыку і яшчэ больш разарыць Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула