БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі паведаміла аб узяцці пад кантроль Новаміхайлаўкі на Данбасе

22.04.2024 / 13:53

Nashaniva.com

Населены пункт знаходзіцца недалёка ад Данецка.

Расійскія войскі занялі сяло Новаміхайлаўка, паведаміла Мінабароны.

«Падраздзяленнямі «Паўднёвай» групоўкі войскаў у выніку паспяховых дзеянняў цалкам вызвалены населены пункт Новаміхайлаўка «Данецкай Народнай Рэспублікі» і палепшана тактычнае становішча па пярэднім краі», — сказана ў паведамленні.

Населены пункт знаходзіцца недалёка ад Данецка, на поўдзень ад горада Мар'інка, які перайшоў пад кантроль Расіі ў снежні мінулага года.

Чытайце таксама:

Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад

Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе

Буданаў: З мая Украіну чакае цяжкая сітуацыя, але Армагедона не будзе

Каментары да артыкула