БЕЛ Ł РУС

У Расіі зарэгістравалі аналаг «Спінразы» — аднаго з самых дарагіх лекаў у свеце

23.04.2024 / 14:17

Nashaniva.com

У Расіі зарэгістраваны аналаг прэпарата «Спінраза» пад назвай «Лантэсэнс», выпускаць які будзе кампанія «Генерыум», піша «Фармвеснік».

Фота: pharmprom.ru

У расійскім Дзяржрэестры лекавых сродкаў 15 красавіка з'явіўся запіс аб рэгістрацыі прэпарата «Лантэсэнс». Яго асноўнае рэчыва — нусінерсен.

Прэпарат прызначаны для лячэння спінальнай мышачнай атрафіі (СМА) і будзе вырабляцца ва Уладзімірскай вобласці. Арыгінальны прэпарат «Спінраза« быў зарэгістраваны кампаніяй Biogen. Яго кошт прыкладна $125 тыс. за адну ін'екцыю, якіх трэба шэсць.

«Лантэсэнс» — першы і адзіны ў Расіі лакалізаваны прэпарат для лячэння спінальнай мышачнай атрафіі. Зарэгістраваны кошт складае $546 тыс. за ўпакоўку — гэта крыху танней за арыгінал або ў чатыры разы за больш сучасны аналаг «Золгенсма», які каштуе $2,125 млн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула