БЕЛ Ł РУС

У Кіеве жанчына выкінулася з акна і забіла дзяўчыну, што праходзіла міма

1.05.2024 / 17:56

Nashaniva.com

Пра трагедыю пішуць украінскія медыя.

Месца трагедыі. Фота: тэлеграм-канал «Рэальны Кіеў»

У Кіеве 30 красавіка пад вокнамі дома знайшлі целы 39-гадовай і 28-гадовай жанчын. 

Спачатку меркавалі, што яны ўдзвюх зрабілі суіцыд. Але лёс аказаўся больш непрадказальны.

Следчыя выявілі, што 39-гадовая кіяўлянка выскачыла з балкона 14 паверха і ўпала на іншую жанчыну, чым смяротна яе траўмавала, піша «Страна» са спасылкай на крыніцу ў сілавых органах.

@nashanivanews Вельмі сумная гісторыя #нашаніва #чпбеларусь #беларусь #нашаніва #беларусьновости ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула