БЕЛ Ł РУС

Расіяне на Вялікдзень ударылі па Украіне

5.05.2024 / 16:44

Nashaniva.com

Ракетны ўдар нанесены па цэнтры Харкава, там дзясятак параненых, па Палтаве, Крывым Рогу.

Фота: Харкаўская абласная адміністрацыя

«Пацярпелыя ў выніку ўдараў па цэнтры Харкава працягваюць звяртацца па медыцынскую дапамогу. На гэтую хвіліну медыкі аказваюць дапамогу дзесяці пацярпелым па двух адрасах трапленняў», — напісаў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Ён дадаў, што акупанты таксама патрапілі па прыватным сектары паміж дамамі, ёсць пашкоджанне домаўладанняў, выбуховай хваляй пашкодзіла вокны.

«Пашкоджаныя шматкватэрныя дамы і аўто. Ліквідацыя наступстваў працягваецца», — адзначыў Сінягубаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула