БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах заўважылі ката-кіроўцу ФОТАФАКТ

5.05.2024 / 21:44

Nashaniva.com

За рулём аднаго з аўтамабіляў на стаянцы ў Паўночным мікрараёне быў заўважаны вельмі незвычайны кіроўца.

Фота: Наш край

Часам у аўтамабілях падарожнічаюць або вырашаюць справы са сваімі гаспадарамі сабакі, але гэтым разам жыхарка Баранавічаў Паліна Палагіна ўбачыла на кіроўчым сядзенні рудога ката. Яго мілая пыска выглядвала з-за руля, піша мясцовае выданне «Наш край»

«Такое ўбачыш не кожны дзень. Пакінуў хтосьці ў машыне такога прыгожанькага. У такую спякоту так рабіць нельга», — адзначыла аўтар фота.

Фота: Наш край

Між іншым, на сонца тэмпература ў аўтамабілі можа стаць вышэй, чым на вуліцы, што пагібельна адаб'ецца на тых, хто зачынены ў салоне.

Пры немагчымасці пакінуць вокны прыадчыненымі, лепш гадаванца забраць з сабой або зусім не браць у паездку, каб выключыць такія сітуацыі.

Чытайце таксама:

Асудзілі маці траіх дзяцей з Віцебска, якая забіла сякерай котку і яе кацянят, а відэа выклала ў сацсеткі

«Ён стаіць, а на шыі заматаная вялізная змяя». Беларускі пяцікласнік расказаў пра сваіх незвычайных хатніх гадаванцаў

Беларускі святар адказаў на пытанне, ці можна пахрысціць ката

Каментары да артыкула