БЕЛ Ł РУС

У Гродне з 8 паверха выпала дзяўчынка. Яна ў цяжкім стане

6.05.2024 / 12:8

Nashaniva.com

Маці дзяўчынкі на некалькі хвілін адлучылася з кватэры.

У гэты час малая самастойна забралася на падаконнік, адчыніла акно і, не ўтрымаўшыся, упала ўніз. Дзіця, якое ляжала на траве, заўважылі суседзі, паведамляе СК.

Дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы, яе стан ацэньваецца як вельмі цяжкі, бо ў выніку падзення яна атрымала сур'ёзныя траўмы.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула