«Загінуў найлепшы экіпаж». У z-блогераў жалоба па чарговым Су-34
Аўтар расійскага канала пра вайсковую авіяцыю Fighterbomber паведаміў, што ўкраінцам удалося збіць яшчэ адзін расійскі самалёт Су-34.
Паводле паведамлення канала, разам з самалётам загінуў «найлепшы экіпаж з найлепшых», які быў «вопытны, падрыхтаваны, злётаны, баявы». Звалі пілотаў «Жэня і Валодзя», а бартавы нумар самалёта — 21.
Афіцыйныя ўкраінскія крыніцы пакуль што пра збіццё гэтага самалёта не паведамлялі.
Чытайце таксама:
Масква намёкам пагразіла ядзерным ударам па ўкраінскім аэрадроме, дзе будуць базавацца F-16
ГУР паведаміла, колькі самалётаў Су-34, Су-35 і А-50У ў расіян