БЕЛ Ł РУС

Карніленка «Вэст Хэму» не падышоў

23.01.2010 / 13:36

ЗП

Форвард зборнай Беларусі і піцерскага «Зеніта» Сяргей Карніленка так і не падпісаў кантракт з лонданскім «Вэст Хэмам».

Форвард зборнай Беларусі і піцерскага «Зеніта» Сяргей Карніленка так і не падпісаў кантракт з лонданскім «Вэст Хэмам».

Карніленка ад мінулага тыдня знаходзіўся ў на праглядзе ў гэтым клубе англійскай прэм’ер-лігі. Як паведамляюць СМІ, беларус зрабіў на трэнерскі штаб «малатабойцаў» добрае ўражанне. Але новае кіраўніцтва каманды забараніла набываць форварда.

«Вэст Хэм» хоча бачыць у сваіх шэрагах вядомага галанда ван Ністэльроя. Набыццё Карніленкі ініцыяваў асабіста трэнер лонданцаў Джанфранка Дзола.

Цяпер Карніленка вярнуўся ў «Зеніт». У ягоным набыцці таксама зацікаўленыя «Масква» і «Томь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула