БЕЛ Ł РУС

Выйшла на свабоду палітзняволеная Дзіяна Чарнушына. Яе мужу застаўся яшчэ год за кратамі

8.05.2024 / 11:34

Nashaniva.com

Чарнушына правяла ў зняволенні амаль 2 гады.

Палітзняволеная Дзіяна Чарнушына выйшла з гомельскай жаночай калоніі 30 красавіка 2024 года. Яна цалкам адбыла прысуджаны ёй тэрмін.

Яе і яшчэ двух актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі арыштавалі ў ліпені 2022 года за ўдзел у маршы пратэсту ў жніўні 2020 года.

Дзіяна Чарнушына была прысуджаная да двух гадоў зняволення.

Артур Смалякоў атрымаў столькі ж, ён таксама вызваліўся 30 красавіка.

А вось Андрусь Асмалоўскі, грамадзянскі муж Чарнушынай, атрымаў большы тэрмін — 3 гады зняволення. Да афіцыйнай даты вызвалення яму застаўся яшчэ год.

Андрусь Асмалоўскі і Дзіяна Чарнушына

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула