БЕЛ Ł РУС

На МКАД дарагі спартыўны Porsche на маскоўскіх нумарах сутыкнуўся са старэнькай Audi

9.05.2024 / 13:32

Nashaniva.com

Ніхто не пацярпеў, але машыны атрымалі пашкоджанні.

Фота: ДАІ Мінска

На МКАД адбылася аварыя з удзелам двух легкавікоў. Audi, за рулём якой знаходзіўся 71-гадовы мужчына, сутыкнулася са спартовым Рогѕсһе на маскоўскіх нумарах.

Паводле звестак ДАІ, кіроўца Audi пры перастраенні не пераканаўся ў бяспецы манеўру і сутыкнуўся з дарагой машынай.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. На месцы працавалі супрацоўнікі сталічнай ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула