БЕЛ Ł РУС

Прыдумалі новую электронную латарэю

11.05.2024 / 12:56

Nashaniva.com

Міністэрства спорту і турызму заснавала новую імгненную электронную латарэю «Свая гульня». Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

У дакуменце сказана, што мэта правядзення латарэі-атрыманне дадатковых грашовых сродкаў на развіццё фізічнай культуры і спорту, у тым ліку Алімпійскага і Паралімпійскага руху.

Арганізатар — «Нацыянальныя спартыўныя латарэі». Тэрмін правядзення — пяць гадоў. Прымаць латарэйныя стаўкі будуць анлайн.

Прызавы фонд кожнай серыі латарэі складае не менш за 45% і не больш за 95% ад агульнага аб'ёму прынятых латарэйных ставак канкрэтнай серыі.

У лістападзе 2023 года запусцілі новую імгненную латарэю «Страйк».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула