Украінскія ракеты зноў прабілі расійскую СПА ў Луганскай вобласці
Шматлікія выбухі адбыліся каля акупаванага Краснадона.
На відэа папала паўторная дэтанацыя.
Апошнія дні ўкраінскія ракеты амаль штодзённа паспяхова прабіваюць расійскую СПА на гэтым кірунку. Магчыма, гэта звязана з атрыманнем Украінай амерыканскіх ракет ATACMS.