БЕЛ Ł РУС

Беспілотнікі атакавалі грузавы цягнік з дызельным палівам і драўнінай у Валгаградскай вобласці Расіі

14.05.2024 / 8:44

Nashaniva.com

Гэта першая атака на цягнік так далёка за лініяй фронту.

Вагоны грузавога цягніка сышлі з рэек на станцыі Катлубань. Рух адноўлены па адным шляху. Затрымліваюцца два цягнікі.

Інцыдэнт адбыўся 14 мая ў 1:15 на станцыі Катлубань. Ніхто не пацярпеў. Аднак прыпынены рух цягнікоў блізу станцыі, чакаецца затрымка пасажырскіх цягнікоў.

«Для ліквідацыі наступстваў сходу на месца накіраваныя аднаўленчыя цягнікі са станцый імя Максіма Горкага і Арчэда. На Прыволжскай чыгунцы працуе аператыўны штаб», — гаворыцца ў паведамленні МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула