БЕЛ Ł РУС

У 54 гады памёр памочнік Лукашэнкі па Міншчыне — экс-намеснік старшыні КДБ

15.05.2024 / 15:27

Nashaniva.com

Уладзімір Калач памёр 13 мая. Прычыны смерці невядомыя.

Уладзімір Калач нарадзіўся ў 1969 годзе ў Брэсцкай вобласці.

З 2010 па 2018 год працаваў начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Мінску і Мінскай вобласці.

З 2018 па 2021 год быў намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

З 2021 года Калач займаў пасаду памочніка Лукашэнкі па Мінскай вобласці.

Калач быў пад еўрапейскімі санкцыямі з 2011 па 2016 год, а пасля зноў з 2020.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула