БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам згарэлі шэсць Tesla, Porsche і матацыкл Suzuki. Як так выйшла?

16.05.2024 / 11:32

Nashaniva.com

Судовыя эксперты знайшлі прычыну

Фота: ДКСЭ

У сярэдзіне сакавіка на стаянцы СТА ў Калодзішчах здарыўся пажар. Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца і патушылі агонь, аднак шкода атрымалася даволі вялікай.

Згарэлі адразу шэсць аўтамабіляў Tesla, адзін Porsche і матацыкл Suzuki. Эксперты прыйшлі да высновы, што ачаг узгарання знаходзіўся якраз у Porsche, адзначае ДКСЭ.

Па выніках больш глыбокай экспертызы стала вядома, што прычынай пажару стала кароткае замыканне ячэйкі акумулятарнай батарэі ў Porsche. Агонь паступова распаўсюдзіўся на аўто, якія стаялі побач.

Цяпер сталічная міліцыя праводзіць праверку.

Чытайце таксама:

На могілках у Смаргоні згарэла старадаўняя капліца

У Быхаўскім раёне вяскоўцы распалілі ў двары печ і пайшлі па справах

У Магілёве ў доме загарэлася зарадная прылада

Каментары да артыкула