БЕЛ Ł РУС

Стан прэм'ера Славакіі застаецца цяжкім

16.05.2024 / 15:31

Nashaniva.com

Медыкі робяць усё магчымае для стабілізацыі стану Роберта Фіцы.

Міністр абароны Славакіі Роберт Каліняк заявіў, што стан прэм'ер-міністра краіны Роберта Фіца, на якога ў сераду быў здзейснены замах, застаецца цяжкім. Медыкі робяць усё магчымае для стабілізацыі стану Роберта Фіцы, піша Бі-бі-сі.

«На жаль, мы пакуль не можам сказаць, што перамагаем, таму што маштаб ран, выкліканых чатырма кулямі, вельмі вялікі», — сказаў Каліняк.

Увечары ў сераду паведамлялася, што 59-гадовага Фіца аперыравалі больш за тры гадзіны, ён знаходзіцца ў крытычным стане, і лекары змагаюцца за яго жыццё.

Замах на Роберта Фіца адбыўся ў сераду днём у горадзе Гандлава пасля выязнога пасяджэння ўрада. Калі прэм'ер падышоў да мясцовых жыхароў, 71-гадовы стрэліў у яго некалькі разоў.

Першапачаткова ўлады не называлі імя падазраванага, аднак мясцовыя СМІ на працягу дня высветлілі, што тым, хто страляў, мог быць мясцовы 71-гадовы літаратар і палітычны актывіст Юрай Цінтула.

Чытайце таксама:

Замах на прэм'ера Славакіі — яго стан вельмі цяжкі

«Роба, ідзі сюды». Прэм'ера Славакіі будуць тэрмінова апераваць пасля замаху

Стала вядома, хто страляў у славацкага прэм'ера Фіца

Прэм'еру Славакіі пасля замаху зрабілі паспяховую аперацыю

Каментары да артыкула