У мінскім пабе здарыўся пажар
«Роял Оак Паб» загарэўся пад раніцу.
«Роял Оак Паб». Фота: інстаграм установы
У пабе, што на вуліцы Кісялёва, у 4:35 спрацавала пажарная сігналізацыя.
Пажар здарыўся ў абедзеннай зале. Агонь пашкодзіў барную стойку і два тэлевізары. Памяшканне закурана, паведаміла МНС.
Прычына пажару пакуль невядомая.