БЕЛ Ł РУС

З Латвіі ў Кыргызстан праз Беларусь падманам спрабавалі правезці тры аўтавозы з ужыванымі легкавікамі

17.05.2024 / 15:8

Nashaniva.com

Кыргызскія перавозчыкі вырашылі зэканоміць на мытных плацяжах і пры перамяшчэнні праз мяжу легкавых аўто значна паменшылі іх кошт у дакументах. Увезці аўтамабілі спрабавалі праз «Грыгароўшчыну»

З Латвіі ў Кыргызстан патрыманыя легкавушкі ўвозілі на трох аўтавозах, якія належаць розным кампаніям-перавозчыкам.

На мытным кантролі было ўстаноўлена, што фактычны кошт дзесяці аўтамабіляў Lexus, Toyota, Honda, BMW і матацыкла Yamaha складае каля 440 тысяч рублёў, а не 240 тысяч, як было паказана ў дакументах.

За ўвоз могуць заплаціць штраф да 132 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула