Загарэўся аэрапорт у Мінеральных Водах на Каўказе
У аэрапорце расійскага курортнага горада Мінеральныя Воды загарэўся будынак тэрмінала прылёту. Па неафіцыйных даных, загарэлася кавярня, якую толькі сёння адкрылі.
З будынка аэрапорта ідзе густы дым, людзі адтуль выбягаюць на вуліцу.
У экстранных службах паведамляюць, што нібыта ўзгаранне ўзнікла пры правядзенні будаўнічых работ.