БЕЛ Ł РУС

Перакладчыцы Вользе Калацкай прысудзілі 800 рублёў штрафу за «маханне рукамі ў РУУС»

20.05.2024 / 10:58

Nashaniva.com

Суд над Калацкай адбыўся 17 мая.

Вольга Калацкая ў 2021 годзе. Фота: Наша Ніва

Як паведамляе «Радыё Свабода», перакладчыцу Вольгу Калацкую пакаралі 20 базавымі велічынямі за «маханне рукамі ў РУУС».

Раней Калацкая была палітзняволенай — у пачатку 2021 годзе яе змясцілі ў СІЗА на два месяцы за тое, што дала поўху супрацоўніку тэлеканала СТБ Рыгору Азаронку.

Нягледзячы на тое, што Азаронак не меў прэтэнзій да Калацкай, 24 сакавіка 2021 года ў судзе Фрунзенскага раёна ёй прысудзілі два гады хатняй хіміі.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнесі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула