БЕЛ Ł РУС

Пад Гомелем чырванакніжныя драпежнікі загрызлі амаль 30 ланяў

21.05.2024 / 16:58

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 13 на 14 траўня ў вальеры, які знаходзіцца недалёка ад вёскі Даўгалессе Гомельскага раёна. На момант нападу ў вальеры было 38 ланяў, жывымі засталіся толькі дзевяць, расказаў выданню «Смартпрэс» намеснік старшыні Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Юрый Лашкевіч.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Simon Edge / vecteezy.com

«Мы лічым, што хутчэй за ўсё гэта было сямейства рысяў, якое вучыла сваіх кацянят паляваць. Таму што ўсе выяўленыя 27 ланяў былі з перакушаным горлам», — пракаментаваў здарэнне Юрый Лашкевіч.

@nashanivanews Вельмі шкада #гомель #животные #нашаніва #беларускаямова #белорусы #чпбеларусь #новостибеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Таксама магчымай прычынай здарэння лічаць геолагаразведку. якую праводзіць у гэтым месцы «Беларуснафта», што магло паўплываць на міграцыю рысі.

Вальер памерам 800х200 метраў знаходзіўся пад кругласутачнай аховай егераў і паляўнічых, аднак у ноч, калі гэта здарылася, егер дзяжурыў на іншым краі тэрыторыі.

У вальеры на ператрымцы са снежня 2023 года знаходзіліся лані, якіх павінны былі выпусціць у паляўнічыя гаспадаркі ў чэрвені гэтага года.

Чытайце таксама:

«Забівае па казулі кожныя 6 дзён». Ведамства Шуневіча заўважыла сярод драпежнікаў яшчэ аднаго канкурэнта для паляўнічых

Харызматычны драпежнік нашых лясоў. Таямніцы беларускай рысі

«Колькасць мядзведзяў галапуе ў нашай краіне». Шуневіч прапанаваў шляхі вырашэння праблемы

Каментары да артыкула