Затрымалі адміна тэлеграм-канала Propovednik
Сілавікі заяўляюць пра затрыманне адміністратара тэлеграм-канала Propovednik.
На відэа ён кажа, што пісаў у канале «свае думкі», піша Reform.news.
Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал заяўляе, што затрыманы «распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісць, заклікаў да гвалту, выступаў за радыкалізацыю і тэрарызм», супраць яго распачаты «шэраг крымінальных спраў».
Чытайце таксама:
Разам з ксяндзом Акалатовічам з Валожына затрымалі двух прыхаджанаў. Адзін з іх былы вайсковец
Каталіцкага святара з Шуміліна не выпусцілі пасля 10 сутак, судзілі паўторна