БЕЛ Ł РУС

Выйшла на волю пасля 15 сутак актывістка руху «Маці-328» Марына Уладыка. Яна вырашыла пакінуць рух

23.05.2024 / 11:26

Nashaniva.com

Жанчыну затрымалі раніцай 7 траўня па месцы жыхарства, дзе быў праведзены ператрус.

Сёння стала вядома, што Марына Уладыка выйшла на волю пасля 15 сутак. Яна актывістка руху «Маці-328» і вырашыла пакінуць рух, піша Mayday.team.

Пакуль жанчына знаходзілася пад арыштам, супрацоўнікі сталічнага ЦІП на Акрэсціна для яе не прымалі перадачы — дазволілі перадаць толькі прадметы гігіены.

У руху «Маці-328» Марына Уладыка была каардынатарам дапамогі сіротам, асуджаным да вялікіх тэрмінаў па артыкуле 328 КК (незаконны абарот наркотыкаў).

Па словах калегаў жанчыны, пасля вызвалення Марына Уладыка заявіла аб выхадзе з грамадзянскага руху па стане здароўя. 

У 2018 годзе Марына Уладыка была ў складзе галадаючых маці, якія дамагаліся сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта, каб распавесці ўладам пра злоўжыванні з боку міліцыі пры расследаванні нарказлачынстваў.

Чытайце таксама:

У Мінску на 15 сутак арыштавалі актывістку руху «Маці-328» Марыну Уладыку

Качанава жорстка адмовіла ў сустрэчы ініцыятыве «Маці-328», ім таксама забаранілі пісаць петыцыі

Актывістку руху «Маці-328» пераводзяць з хіміі ў калонію. Яе затрымалі па даносе «пільнага інтэрнаўта»

Актывісткі «Руху маці — 328» сабралі больш за паўтысячы подпісаў за амністыю для закладчыкаў

Каментары да артыкула