Ярмошына на пенсіі пайшла ў навуку
Былая старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі прымае ўдзел у навуковай канферэнцыі ў БДУ.
Скрыншот СТБ
Сёння і заўтра на юрыдычным факультэце БДУ праходзіць навукова-практычная канферэнцыя «Сучасная дзяржаўнасць і права: тэарэтычныя і практычныя праблемы фарміравання і паспяховага функцыянавання».
Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння заслужанага юрыста Беларусі Аляксандра Абрамовіча, які ў 1992-1996 гадах быў старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі.
На канферэнцыі прысутнічае і Бажэна Ярэміч, якая ў свае 24 гады з'яўляецца членам Канстытуцыйнай камісіі і навукова-экспертнай рады пры Цэнтрвыбаркаме і адначасова — дэпутатам Мінгарсавета і аспіранткай БДУ. Дзяўчына пахвалілася ўдзелам у навуковым мерапрыемстве ў сваім інстаграме.
Праграма канферэнцыі. Фота: сторыс Бажэны Ярэміч.
Як вынікае з праграмы канферэнцыі, сярод яе ўдзельнікаў — былая старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Тэма яе выступлення — «Станаўленне і развіццё сістэмы выбарчых камісій у Рэспубліцы Беларусь».
@nashaniva Як «Дядюшка Сэм» спрабаваў купіць Лідзію Ярмошыну #беларусь #ярмошына #ермошина #лукашенко #выбары #выборы #президент #сша #онт #нашаніва ♬ Funny Guy - Parry Music
Чытайце таксама:
Ярмошына: Катэдж у Драздах вельмі дорага абыходзіцца, гэта дарагая цацка
«Я сышла, як сыходзяць мужыкі». Правілы жыцця Лідзіі Ярмошынай
Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай. Падрабязнасці жыцця старшыні ЦВК