БЕЛ Ł РУС

Швейцарыя сенсацыйна выйграла ў Канады і выйшла ў фінал чэмпіянату свету па хакеі

25.05.2024 / 22:28

Nashaniva.com

У паўфінале швейцарцы адолелі канадцаў у серыі булітаў — 3:2.

Фота: Petr David Josek / AP

Зборная Швейцарыі ў нядзелю ў фінале турніру згуляе супраць гаспадыні спаборніцтваў Чэхіі, якая раней перамагла Швецыю з лікам 7:3. Пачатак фіналу ў 21:20.

Канада і Швецыя разыграюць паміж сабой бронзавыя медалі (16:20). 

Швейцарыя ніколі ў сваёй гісторыі не выйгравала чэмпіянат свету. Чэхія была чэмпіёнам свету шэсць разоў, столькі ж да 1991 года зборная Чэхаславакіі.

Зборныя Беларусі і Расіі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны адхіленыя ад спаборніцтваў.

Чытайце таксама:

Упершыню ў гісторыі беларускі галкіпер трапіў у заяўку клуба НХЛ

Ягор Шаранговіч пабіў беларускі рэкорд у НХЛ

Фурор украінцаў у Іспаніі — у адным матчы Доўбік забіў тры галы, Цыганкоў — два. ВІДЭА

Каментары да артыкула