БЕЛ Ł РУС

Каля пасольства Беларусі ў Вільні апаганены мемарыял ахвярам лукашэнкаўскага рэжыму

26.05.2024 / 13:25

Nashaniva.com

У нядзелю ў Вільні каля будынка амбасады Беларусі здзейснены акт вандалізму на імправізаваным мемарыяле ахвярам рэжыму — перакулены некаторыя партрэты, разбітыя свечкі.

Апаганены мемарыял ахвярам рэжыму каля пасольства Беларусі, 2023 год. Фота: Белсат

Як паведаміў LRT.lt дзяжурны Галоўнага камісарыята паліцыі па Віленскім павеце, мемарыял апаганіў чалавек з неадэкватнымі паводзінамі. Паліцыянты яго затрымалі і даставілі ў аддзяленне. 

Праводзіцца расследаванне.

Гэта ўжо не першы такі акт вандалізму. Неабыякавыя беларусы зноў аднаўляюць мемарыял памяці.

@nashaniva Нехта апаганіў мемарыял ахвярам рэжыму Лукашэнкі ў Вільні #вильнюс #нашаніва #жывебеларусь #белорусы #беларусь ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула