БЕЛ Ł РУС

У Шумілінскім раёне перакуліўся малакавоз

26.05.2024 / 19:24

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся сёння днём на 41-м кіламетры дарогі Р20 Віцебск — Полацк, паведаміла ДАІ Віцебскай вобласці.

Фота: t.me/vitebsk_gai

44-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Шуміліна ехаў з боку Віцебска. У пэўны момант ён не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго прычэп-цыстэрна перакуліўся.

Фота: t.me/vitebsk_gai

На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Трох ласёў і аднаго мядзведзя збілі машыны за адну ноч на трасе М1 у адным раёне

Ноччу чацвёра падлеткаў трапілі ў ДТЗ у Баранавіцкім раёне. Машына перакулілася

У Бабруйску жанчына трапіла ў ДТЗ, паблытаўшы педалі

Каментары да артыкула