БЕЛ Ł РУС

Беларускага байца ММА збівалі ў Сочы цэлым натоўпам

28.05.2024 / 20:27

Nashaniva.com

На беларускага байца ММА Фёдара Каўтуна напалі некалькі чалавек пасля турніру «Наша справа 83» у Сочы, які адбыўся 25 траўня, паведамляе выданне Sochi-bloknot.ru.

Скрыншот з відэа

Асноўным апанентам Фёдара Каўтуна стаў іншы баец, Гаджымурад Хірамагамедаў з Дагестана. Бойка паміж спартоўцамі адбылася ў Краснай Паляне пад Сочы ў зале, дзе ў той момант праходзіла прэс-канферэнцыя. Па словах беларуса, на яго накінуліся ажно чатыры чалавекі.

«Ён падышоў да мяне, я ўстаю, ён мяне бярэ падсякае. Я яму кажу, што ты мяне чапаеш. Ён мне кажа — пойдзем выйдзем. Я пачынаю выходзіць і мяне пачынаюць гасіць», — пракаментаваў інцыдэнт Каўтун.

У выніку спыніць бойку змаглі толькі ахоўнікі залы. Наколькі моцна хто пацярпеў — не паведамляецца. 

Чытайце таксама:

Сілавікі зладзілі аблаву на канцэрце «Карозіі металу» ў Ніжнім Ноўгарадзе

Прараб з Гомеля выйграў чэмпіянат Японіі па каратэ

У Варшаве напалі на беларуску, у яе траўма галавы

Каментары да артыкула