У Лідзе за падпіскі арыштавалі дырэктара фірмы
Яго арыштавалі на 15 сутак і канфіскавалі яго iPhone 7.
Дырэктар «Імпульспрофі» Аляксандр Барматаў нібыта распаўсюджваў у Instagram прадукцыю «Ліда для жыцця». Яго арыштавалі на 15 сутак і канфіскавалі яго iPhone 7, піша Hrodna.life.
Мужчыну судзілі 13 мая ў судзе Лідскага раёна. У Аляксандра ёсць малалетняе дзіця.
«Імпульспрофі» займаецца тэхнічнай дыягностыкай, мантажом і рамонтам тэхнічных прылад. Размяшчаецца ў Лідскім раёне. Аляксандр падтрымаў адкрыццё ў Лідскім раёне трэнажорнай залы.
Чытайце таксама:
Зноў цэлую групу людзей у Брэсце асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года
Затрымалі беларускамоўнага вядучага і дырэктара крэатыўнага агенцтва Андрэя Паплаўскага