БЕЛ Ł РУС

Палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА, а Сяргей Раманаў адбыў паўгода ў ПКТ

29.05.2024 / 18:25

Nashaniva.com

Навінамі з жыцця палітзняволеных беларускіх анархістаў падзяліўся тэлеграм-канал «Право на восстание».

Анархісты Ігар Аліневіч, Сяргей Раманаў, Дзмітрый Разановіч і Дзмітрый Дубоўскі падчас суда

Вядома, што ў пачатку траўня палітзняволены Сяргей Раманаў выйшаў з ПКТ, дзе правёў паўгода. Адміністрацыя горацкай калоніі блакуе ліставанне, таму ад палітвязня не даходзяць лісты і малюнкі.

Таксама вядома, што напачатку траўня палітзняволенага Ігара Аліневіча чарговы раз змяшчалі ў штрафны ізалятар. 

22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў анархістам Ігару Аліневічу і Сяргею Раманаву па 20 гадоў калоні. Суд над імі праходзіў у закрытым рэжыме.

Чытайце таксама:

«Проста пекла на зямлі». Што вядома пра турму, дзе трымаюць Сяргея Ціханоўскага і Ігара Аліневіча

Асуджанаму на 19 гадоў калоніі анархісту Дзмітрыю Разановічу дадалі дзевяць месяцаў зняволення

Асуджанага на 19 гадоў палітвязня па «справе анархістаў» зноў будуць судзіць

Каментары да артыкула