БЕЛ Ł РУС

Сталіністу Петрушэнку далі 10 сутак. На сёмыя суткі ў яго адкрылася прабадная язва

30.05.2024 / 15:15

Nashaniva.com

Петрушэнку паспелі даставіць у бальніцу і выратаваць яго жыццё.

Пару месяцаў таму стала вядома, што супраць Мікалая Петрушэнкі завялі адміністратыўную палітычна матываваную справу — яго вінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На старонцы былога дэпутата знайшлі спасылку на старонку, якая ў момант размяшчэння не была прызнаная экстрэмісцкай. Тады ён у сацыяльных сетках упэўнена пісаў, што справа разваліцца і нічога яму не будзе. Але калі ў краіне «иногда не до законов»… Пасля першага суда Петрушэнку адправілі дамоў, а справу на дапрацоўку. І справа была дапрацаваная.

У выніку пару тыдняў таму Петрушэнку асудзілі на 10 сутак адміністратыўкі. Паводле інфармацыі orsha.eu, на сёмыя суткі ў зняволенні з-за кепскіх умоваў утрымання ў Петрушэнкі адкрылася прабадная язва. Петрушэнку паспелі даставіць у лякарню і выратаваць яго жыццё.

Мікалай Петрушэнка — былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, які, сышоўшы на пенсію, пасяліўся ў Коханаве. Хаця Петрушэнка шмат гадоў быў сябрам апазіцыйнай партыі «Справядлівы свет» у 2020 годзе ён падтрымаў улады. Мала таго, што падтрымаў, — прозвішча Петрушэнкі можна было знайсці ў злітых базах даносаў МУС і КДБ. Ён спрабаваў падставіць пад палітычныя рэпрэсіі ўдзельнікаў пратэстаў і нават даносіў на сайт orsha.eu.

Чытайце таксама:

Пасля суда за экстрэмізм сталініст Петрушэнка канчаткова выдаліў усе свае інтэрнэт-запісы

Сталініст з Талачынскага раёна абурыўся практыкай, за якую ў Беларусі асудзілі тысячы чалавек

102-гадовая жанчына ўспомніла пра гады вайны, ды не ўлічыла ідэалогіі. Яе паправіў 74-гадовы камуніст

Каментары да артыкула