БЕЛ Ł РУС

Магнітная бура накрые Зямлю ў ноч на 1 чэрвеня

31.05.2024 / 13:10

Nashaniva.com

Сёння позна вечарам існуе імавернасць палярных ззянняў.

Фота: БелТА

Навукоўцы сцвярджаюць, што ў ноч на 1 чэрвеня Зямлю накрые новая магнітная бура — яна працягнецца ад 10 да 20 гадзін.

Гэта стане вынікам выкіду сонечнай масы, які адбыўся праз успышку на Сонцы 29 мая.

Ён закране Зямлю, і, хутчэй за ўсё, выкліча магнітныя буры сярэдняй сілы: папярэдне яны будуць узроўню ад G2 да G3.

У пятніцу ўвечары ёсць высокая верагоднасць палярных ззянняў: людзі, якія іх яшчэ не бачылі, атрымаюць дадатковы шанец бачыць гэтую прыгажосць.

Зрэшты магнітныя буры, якіх усе так баяцца, не аказваюць істотнага ўплыву на здароўе чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула