З сайта Рэспубліканскай калегіі адвакатаў знікла 15 прозвішчаў
З сайта Рэспубліканскай калегіі адвакатаў зніклі прозвішчы 15 чалавек, паведамляе праект «Права на абарону».
28 лютага 2024 года ў Беларусі прайшлі масавыя затрыманні адвакатаў. Як піша «Права на абарону», дакладная колькасць затрыманых і прычыны застаюцца невядомымі, аднак праваабаронцы называлі лічбу ў 12 адвакатаў. Большасць з тых, каго затрымалі, адпусцілі на волю.
Сярод тых, чые прозвішчы зніклі з сайта: Ірына Багніч, Вольга Безбародкіна, Наталля Яфімчык, Анжэла Ратнер, Галіна Пархімчык, Ірына Шабанава, Галіна Шынкарэнка, Алег Глушнёў, Ірына Багдановіч, Яніна Аляксандрава, Вікторыя Кастраміна, Таццяна Ляташка, Анастасія Косава і Артур Сілівончык.
«Права на абарону» адзначае, што ніякай інфармацыі аб прымяненні традыцыйных працэдур пазбаўлення права на прафесію ў адкрытым доступе няма. Магчыма, гэта праява новай стратэгіі ў адносінах да пазбаўлення адвакатаў права на прафесію — непублічнасць такіх рэпрэсіўных методык.