БЕЛ Ł РУС

На трасе М1 цалкам згарэў грузавік МАЗ — ФОТАФАКТ

4.06.2024 / 15:30

Nashaniva.com

Аўтамабіль згарэў на трасе ў Бярозаўскім раёне. Здарэнне адбылося сёння а 11-й гадзіне.

51-гадовы кіроўца МАЗ ехаў па трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ. На 128-м кіламетры дарогі адбылося ўзгаранне пад капотам аўтамабіля.

Пажар ліквідавалі ратавальнікі, кіроўца не пацярпеў. У выніку транспартны сродак згарэў цалкам.

У міліцыі адзначылі, што МАЗ не меў допуску да ўдзелу ў дарожным руху.

Чытайце таксама:

Пад Вільняй раніцай выбухнуў аўтамабіль Audi 100. Пацярпеў грамадзянін Беларусі

Пад Магілёвам МАЗ пакаціўся і задавіў 32-гадовага кіроўцу

Каментары да артыкула