БЕЛ Ł РУС

Не кажы гоп… Іспанская лёгкаатлетка страціла амаль гарантаваную бронзу на чэмпіянаце Еўропы толькі па ўласнай дурасці

9.06.2024 / 16:49

Nashaniva.com

Іспанская спартсменка Лаура Гарсія-Кара выпусціла з рук амаль гарантаваны бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы-2024 у дысцыпліне спартыўная хадзьба на дыстанцыі 20 кіламетраў толькі таму, што пачала радавацца прызавому месцу да таго, як перакрочыла фінішную рысу.

Скрыншот з відэа

Спартсменка ўжо падыходзіла да фінішу і паспела нават павесіць іспанскі сцяг сабе на шыю. Але, захапіўшыся святкаваннем дасягнення, не заўважыла, як за некалькі метраў да фінішнай стужкі яе абагнала ўкраінка Людміла Аляноўская. Замест усмешкі на твары іспанкі з'явіўся жах…

Золата і срэбра на гэтай дыстанцыі дасталіся італьянкам Антанэле Пальмізана і Валянціне Траплеці. 

Чытайце таксама:

Домрачава і Скардзіна далучыліся да чэленджу, каб сабраць грошы на рэабілітацыю дачкі Арзамасавай

Расійскі спартсмен, які выступае за Беларусь, заявіў, што яму прапаноўвалі «збегчы на Захад»

Скакун Максім Недасекаў пра Алімпіяду: Як беларусы паедуць у Парыж? Дзе будуць жыць? І на пратэсты нельга заплюшчваць вочы

Каментары да артыкула