БЕЛ Ł РУС

У Версальскім палацы ў Францыі быў пажар

11.06.2024 / 18:16

Nashaniva.com

У Версальскім палацы ў Францыі пачаўся пажар. На кадрах, якія з'явіліся ў СМІ, відаць, што з палаца падымаўся дым.

Скрыншот з відэа

Па словах службы палаца, пажар пачаўся з участку даху, дзе вяліся рамонтныя работы.

«Прыехалі пажарнікі. Дыму больш няма, полымя няма, калекцыя не пацярпела», — заявіў прэс-сакратар палаца. 

Наведнікаў Версалю своечасова эвакуявалі, ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

На «Нафтане» сёння адбыўся пажар. Работнік атрымаў апёкі

У Лідзе кіроўца гатаваў ежу на газавай плітцы і спаліў свой грузавік. І суседнюю машыну таксама

У Брэсце на дарозе палыхаў Mercedes

Каментары да артыкула