БЕЛ Ł РУС

Інстытут гісторыі праводзіць падводныя археалагічныя даследаванні на Бярэзіне. Шукаюць скарб Напалеона

12.06.2024 / 14:45

Nashaniva.com

Дапамагаюць археолагам дайверы.

Фота: Інстытут гісторыі

Спецыялісты Інстытута гісторыі НАН праводзяць падводныя археалагічныя даследаванні ў рацэ Бярэзіне.

Дапамагаюць гісторыкам дайверы з цэнтра «Марскі пегас». Даследаванні праводзяць у месцы пераправы арміі Напалеона ў лістападзе 1812 года каля вёскі Студзёнка ў Барысаўскім раёне.

Экспедыцыя будзе працаваць да 17 чэрвеня. У Інстытуце гісторыі паведамляюць, што ўжо ёсць першыя знаходкі. Аднак падрабязнасці будуць пазней.

Бітва на Бярэзіне адбылася ў канцы лістапада 1812 года ў ходзе адступлення французскай арміі. Яна завяршылася практычна поўным разгромам французаў. Напалеон страціў забітымі і параненымі да 50 тысяч салдат.

Сам імператар, пры гэтым, здолеў вырвацца з акружэння і пазбегнуць палону.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула