БЕЛ Ł РУС

У Мінску злавілі п'янага кіроўцу маршруткі, які вёз пасажыраў

13.06.2024 / 10:28

Nashaniva.com

Супрацоўнікі ДАІ на вуліцы Маякоўскага спынілі кіроўцу маршруткі Mercedes. У працэсе праверкі дакументаў праваахоўнікі адчулі ад мужчыны пах алкаголю. Яго даставілі на агляд.

Вынік даследавання — 1,07 праміле алкаголю ў арганізме парушальніка. Ён прызнаўся, што ўжываў спіртныя напоі.

На мужчыну склалі адміністрацыйныя пратаколы, а транспартны сродак затрыманы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула