Памёр адзін з прапагандыстаў НТВ, параненых на Данбасе
Расійскія каналы паведамілі пра смерць у бальніцы аператара НТВ Валерыя Кожына. Ён быў адным з трох расійскіх прапагандыстаў, якія сёння днём трапілі пад абстрэл УСУ на Данбасе.
Валерый Кожын
Паведамляючы, што Валерый Кожын, шпіталізаваны ў стане комы, памёр пасля аперацыі, так і не апрытомнеўшы.
Акрамя яго, пад той жа абстрэл трапілі таксама карэспандэнт НТВ Аляксей Іўліеў і другі аператар. Яны, як паведамляецца, знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі.
Чытайце таксама:
Трое супрацоўнікаў НТВ параненыя пад Горлаўкай на Данбасе. Яны ў коме
Украінскі мэр-калабарант Мацагора, магчыма, яшчэ жывы
У акупаваным Бярдзянску ўзарвалі супрацоўніка калоніі, які катаваў украінскіх палонных