БЕЛ Ł РУС

За некалькі дзён да захопу закладнікаў растоўскае СІЗА выхвалялася найлепшай сістэмай аховы ў вобласці

16.06.2024 / 12:24

Nashaniva.com

СІЗА прызнавалася самым абароненым у рэгіёне.

Фота: ГУФСВП Расіі па Растоўскай вобласці

У СІЗА-1 у расійскім Растове-на-Доне 16 чэрвеня абвінавачаныя ў тэрарызме захапілі ў закладнікі двух супрацоўнікаў. Цікава, што ўсяго некалькі дзён таму Упраўленне федэральнай службы выканання пакаранняў апублікавала кампліментарны рэпартаж аб гэтым ізалятары.

У матэрыяле гаварылася, што СІЗА забяспечана сучаснай сістэмай аховы: вядзецца кругласутачнае назіранне, выкарыстоўваюцца розныя сістэмы відэаназірання і сучасныя інжынерна-тэхнічныя сродкі, піша «База».

Акрамя таго, служба аховы растоўскага СІЗА некалькі разоў запар прызнавалася найлепшай у рэгіёне. 

Сёння зняволеныя, паводле некаторых звестак, звязаныя з групоўкай «Ісламская дзяржава», выбілі акно ў камеры, патрапілі ў дзяжурную частку і захапілі ў закладнікі двух супрацоўнікаў СІЗА.

Паведамляецца, што зняволеныя маглі доўга і старанна планаваць гэты напад. 

У выніку штурму супрацоўнікі растоўскага СІЗА-1, якіх утрымлівалі ў закладніках, былі вызваленыя. Зняволеныя — забітыя, паведаміла ФСВП. 

Чытайце таксама:

«Людзі настроеныя сур'ёзна. Пачуйце іх». У Растове затрыманыя ўзялі ў закладнікі супрацоўнікаў СІЗА

Супрацоўнікі растоўскага СІЗА-1, якіх утрымлівалі ў закладніках, вызваленыя. Зняволеныя — забітыя

Каментары да артыкула