БЕЛ Ł РУС

Францыя перамагла Аўстрыю дзякуючы аўтаголу суперніка ВІДЭА

17.06.2024 / 23:56

Nashaniva.com

Ужо другі аўтагол на турніры.

Фота: Hassan Ammar / AP

Францыя з мінімальным лікам выйграла ў Аўстрыі — 1:0. Мбапэ прастрэльваў уздоўж штрафной, а аўстрыйскі абаронца Максімільян Вебэр зрэзаў у свае вароты.

Нагадаем, што першы аўтагол на турніры аформіў немец Антоніа Рудзігер у матчы супраць Шатландыі (5:1).

У аўторак на Еўра-2024 завершыцца першы тур матчамі ў групе F.

Пройдзе ўсяго дзве гульні. А 19-й пачнецца паядынак Грузія — Турцыя. Грузія ўпершыню ў сваёй гісторыі дэбютуе на чэмпіянатах Еўропы.

А 22-й пачнецца гульня Чэхія — Партугалія. За партугальцаў выйдуць 39-гадовы Крышціяну Раналду і 41-гадовы Пепе.

Для Раналду гэта наогул шосты чэмпіянат Еўропы, ён дэбютаваў на ім 20 гадоў таму.

Чытайце таксама:

Румынія разграміла Украіну з лікам 3:0 ВІДЭА

З кім могуць сустрэцца мінскае «Дынама», «Тарпеда-БелАЗ» і «Іслач» ў еўракубках

Арына Сабаленка прапусціць Алімпіяду ў Парыжы

Каментары да артыкула