БЕЛ Ł РУС

У Мінску двухгадовае дзіця выпала з акна чацвёртага паверха

18.06.2024 / 20:36

Nashaniva.com

Пра трагічнае здарэнне паведамляе Следчы камітэт.

Двухгадовае дзіця знаходзілася ў пакоі з адчыненым акном разам з іншымі членамі сям'і. Яго пакінулі без нагляду літаральна на хвіліну, але гэтага яму хапіла, каб залезці на крэсла, перабрацца на стол, прыбудаваны да падваконніка, і абаперціся на маскітную сетку.

Сетка не вытрымала вагі дзіцяці, яно выпала ў акно. Акно было абсталявана блакавальнай прыладай, але яе не выкарыстоўвалі па прызначэнні.

Цяпер дзіця шпіталізавалі. 

Чытайце таксама:

Дзяўчынцы з Гродна, якая ўпала з восьмага паверха, зрабілі ўнікальную аперацыю

У Гомелі з акна выпала студэнтка з Туркменістана

Паўтарагадовая дзяўчынка ў Мінску загінула пасля падзення з акна 11 паверха

Каментары да артыкула