БЕЛ Ł РУС

У Чэрыкаўскім раёне ўжо тры дні шукаюць жанчыну, якая няўдала пайшла ў грыбы

19.06.2024 / 18:17

Nashaniva.com

МНС паведамляе, што ўжо тры дні працягвае пошук 62-гадовай жанчыны з вёскі Доўгае Чэрыкаўскага раёна на Магілёўшчыне. Яна пайшла з мужам па грыбы і заблукала недзе ў лесе.

Разышоўшыся ў лесе, сужонцы неўзабаве страцілі сувязь адзін з адным. Мужчына ўрэшце вярнуўся дадому, а жанчына не. Муж патэлефанаваў ратавальнікам з просьбай аб дапамозе зранку 17 чэрвеня.

Жанчыну шукаюць ратавальнікі з Чэрыкаўскага і Клімавіцкага раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, а таксама з пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

Таксама ў выратавальнай аперацыі бяруць удзел супрацоўнікі міліцыі, валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Фенікс» і добраахвотнікі.

Па стане на 19 чэрвеня жанчына была яшчэ не знойдзеная, яе пошукі працягваюцца.

Чытайце таксама:

Тры пенсіянеры і падлетак заблудзіліся ў лесе пад Барысавам. Іх шукалі 62 чалавекі, сабакі і дрон

«Пайшлі ратаваць хлопчыка — і самі згубіліся». Як дзяўчынкі-дашкольніцы аказаліся адны ў лесе

Беларус заблукаў у тайландскім лесе, яго шукалі ўсю ноч

Каментары да артыкула