БЕЛ Ł РУС

Адэсіт прызыўнога ўзросту пераапрануўся ў бабулю, каб уцячы за мяжу

20.06.2024 / 16:49

Nashaniva.com

Дзяржаўная памежная служба Украіны паведаміла пра дастаткова кур'ёзны выпадак спробы аднаго з украінскіх грамадзян прызыўнога ўзросту нелегальна перабрацца за мяжу. 

Скрыншот з відэа

«Квяцістая хустка, акуляры, клеткавая сумка — вынаходлівы адэсіт замаскіраваўся «пад бабулю», каб дабрацца ў прыгранічча. Зрэшты, бабулю выкрылі памежнікі яшчэ па дарозе да месца прызначэння», — піша прэс-служба ДПСУ.

Мужчына сеў на цягнік Кіеў — Ужгарад без дакументаў і пасля прызнаўся, што планаваў дабрацца да Славакіі незаўважаным. Цяпер яго будуць судзіць.

Чытайце таксама:

Страты Украіны ў вайне складаюць як мінімум 46 тысяч чалавек. А што ў Расіі?

Больш за 30 тапельцаў ад пачатку года. Чаму ўкраінская памежная рака Ціса забірае жыцці?

Вярхоўная Рада Украіны прыняла законапраект, які дазволіць прызываць у армію зняволеных

Каментары да артыкула