БЕЛ Ł РУС

Ці дадуць пенсію тым пенсіянерам, якія не парупяцца адкрыць рахунак у банку?

20.06.2024 / 20:27

Nashaniva.com

З 1 ліпеня запрацуюць новыя правілы выплаты пенсій і дапамог. Пенсіянеры, якія жывуць у Мінску, а таксама абласных і раённых цэнтрах, цяпер змогуць атрымліваць пенсію толькі ў банку, для чаго ім трэба адкрыць спецыяльны рахунак. Але, як заўсёды бывае ў такіх выпадках, далёка не ўсе пажылыя людзі своечасова дойдуць да банка.

Акрамя пенсіянераў, такі рахунак цяпер патрэбен для атрымання дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і дапамог па догляду за інвалідам I групы.

У Міністэрстве працы і сацабароны нагадалі, што ўсе гэтыя патэнцыйныя атрымальнікі сацыяльных выплат павінны да 21 чэрвеня ўключна адкрыць базавы рахунак у банку, а таксама напісаць заяву аб пералічэнні іх у банк. Атрыманне грошай на пошце, як многія прызвычаіліся, стане пасля 1 ліпеня немагчымае. 

У той жа час у ведамстве адзначылі, што тыя, хто не паспее адкрыць такі рахунак, «без сацвыплат не застануцца». Кожны выпадак плануюць разглядаць індывідуальна.

Чытайце таксама:

Улады знайшлі, як заахвоціць пенсіянераў працаваць

З 1 ліпеня пенсіі беларусам збольшага будуць выдаваць толькі банкі

«Інакш не атрымаеце пенсіі». Ашуканцы прыдумалі новы спосаб падману пенсіянераў

Каментары да артыкула