БЕЛ Ł РУС

У Пакістане натоўп жыўцом спаліў турыста за апаганьванне Карана

21.06.2024 / 13:26

Nashaniva.com

У Пакістане натоўп адбіў у паліцэйскіх падазраванага ў апаганенні Карана і расправіўся з ім, паведамляе Pakistan Today са спасылкай на паліцыю.

Фота: pakistantoday.com.pk

Турыст з Сіялкота (горад у правінцыі Пенджаб) быў арыштаваны ў акрузе Сват правінцыі Хайбер-Пахтунхва па падазрэнні ў спаленні Карана. Яго вырашылі перавезці ў паліцэйскі пастарунак у раёне Мадзьян.

Пасля таго як пра гэта абвясцілі праз гучнагаварыцелі, усталяваныя на мясцовых мячэцях, натоўп акружыў участак і ўзяў яго штурмам.

«Раз'юшаныя людзі таксама выхапілі абвінавачанага з рук паліцыі і, працягнуўшы яго па вуліцах, падпалілі і забілі», — цытуе выданне прэс-службу раённай паліцыі.

Акрамя таго, у бальніцу былі дастаўлены 11 мясцовых жыхароў, якія пацярпелі ў сутыкненнях. Улады Пакістана накіравалі ў Мадзьян для аднаўлення парадку спецназ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула